Wersja polska English version

Галоўная старонка
Навіны
у Беларусі
для Беларусі
пра Беларусь
Архіў навінаў
Пра нас
Нашыя акцыі
КАНЦЭРТ
Solidarni z Białorusią
Палітвязьні
ў Беларусі
Акцыя
"Дай голас беларусам"
Фонд падтрымкі
рэпрэсаваных
Дасьледваньні
грамадзкай думкі
Дакумэнтальныя
фільмы
пра падзеі ў Менску
Архіў нашых акцыяў
Анімацыя :-)
Кантакт


Калі хочаш атрымліваць важную інфармацыю, напішы свой email


Нас падтрымлівае:





Інфармацыйны праект



Białoruska Biblioteka Internetowa Kamunikat

Беларуская служба Польскага радыё для замежжа

Radio Svaboda

Wschodnioeuropejskie Centrum Demokratyczne

www.bialorus.pl

Chartyja'97

Viasna

Zgromadzenie Demokratycznych Organziacji Pozarządowych

Naša Niva

Pahonia

BDG on line


:: Два фільмы пра Беларусь на фестывалі „WATCH DOCS. Правы чалавека ў фільмe”, Варшава
MK, www.watchdocs.pl, 2009-12-05
Хутка - 4 снежня - пачнецца дзевятая эдыцыя Міжнароднага Фестывалю WATCH DOCS. У конкурснай частцы ўбачым лепшыя сусветныя дакументы, якія закранаюць пытанне правоў чалавека, дагэтуль непаказваныя ў Варшаве. Праграма фестывалю ўключае два фільмы пра Беларусь: ''Каралеўства здохлых мышэй'' і ''Вальс''.




- - -

„Каралеўства здохлых мышэй” - фільм, які адкрывае фестываль!
Працягласць: 88 мін., Рэспубліка Беларусь
Рэжысёр: Віктар Дашук
Фота: Віктар Дашук
Мантаж: Віктар Дашук
Кінавытворца: Віктар Дашук
Пераклад: Гжэгаж Вішнеўскі, MAart
Год выпуску: 2009

У сваім апошнім фільме бескампрамісны Віктар Дашук абвінавачвае беларускую дыктатурy. „Каралеўства здохлых мышэй” гэта бясконцае відовішча прапаганды рэжыму, які падымаючыся на вышыні абсурду, імкнецца стварыць плебейскую фатасмагорыю улады. Лукашэнка выступае тут у якасці небяспечнага псыхапатa, які- быццам б сучасны Калігарі- вядзе краіну ў бездань пры дапамозе сацыятэхнічных гульняў.. У сваім фільме, у асноўным выкарыстоўваючы матэрыялы афіцыйнага Беларускага тэлебачання, Дашук шмат месца прысвечаe ўсім тым, хто дзеля грошай, кар’ерy ці спакою працуе для добра дыктатуры. З горкім сарказмам дэмаскуе кар’ерыстаў, якія пляскаюць па загадзе, палітыкаў публічна смяючыхся з жартаў сатрапа, ''мастакоў'', якіх адзіная задача заключаецца ў легітымізацыі існуючай сістэмы.

Паказы:
2009-12-05 (субота), 19:30
Лабараторыя
Цэнтp Сучаснага Мастацтва
вул. Jazdów 2

пасля прагляду сустрэчa з рэжысёрам!

2009-12-08 (аўторак), 18:00
Адукацыйная сала
Цэнтр Сучаснага Мастацтва
вул. Jazdów 2



„Вальс”
Працягласць: 20’, Рэспубліка Беларусь
Рэжысёр: Віктар Аслюк
Фота: Анатоля Казазаеў
Мантаж: Віктар Аслюк
Кінавытворца: Уладзімір Замяталін
Год: 2008

Штодзённая праца вёскавага ўрача становіцца ў фільме падставай для паказу паміраючага свету беларускай вёскі. Доктар Пётр Квяцінскі штодзень абязджае свой раён на ровары, рэгулярна наведваючы хворых. Для большасці з іх ягоны візіт з'яўляецца адзіным, узбагачае аднастайнасць кожнага дня. Камера ўважліва сочыць за беднымі хатамі, кілімамі на сценах, вялікімі печамі. Цёплы фільм Аслюка паказвае свет пацыентаў доктара Kвяцінскага, які незалежна ад умоваў нястомна вандруе па дзірявых, правінцыйных дарогах.

Паказ
2009-12-12 (субота), 16:00
Кінo Lab
Цэнтр Сучаснага Мастацтва
вул. Jazdów 2

пасля прагляду сустрэчa з рэжысёрам!



пераклад: ms



« назад


© 2006 Free Belarus | Designed by Phmn() | Powered by dRum Top