Мазыр над Прыпяццю – Журналіст штотыднёвіка Падгалянскага (Tygodnika Podhalańskiego), Юры Юрэцкі сустрэўся з Франакам Вячоркам. На гутарку мелі толькі 25 хвілін. Вось вытрымка з размовы.
- - -
- Як ты сюды трапіў?
- Ужо шэсць гадоў я хаджу на ўсе дэманстрацыі. Мой бацька з'яўляецца адным з лідэраў беларускай апазіцыі. Пачынаючы з мінулага года, я кіраўнік моладзі БНФ. Гэта адзіны повад, чаму я быў схоплены і арыштаваны. Гэта таксама сапраўды адзіная прычына, чаму яны выкінулі мяне з універсітэту. Экзамены былі адмыслова прызначаныя на тэрмін, калі мяне трымалі ў турме.
- Ці можна назваць гэта палітычнай праблемай?
- Я не адзіны палітычны жаўнер. Некалькі актывістаў таксама трапілі ў войска. І няважна, што стан здароўя не дазваляе на ваенную службу. Я якраз належу да ліку тых, хто з-за хваробы не кваліфікуецца да службы ў арміі. У мяне высокі крывяны ціск, які небяспечна перакрочвае норму.
- Як выглядала затрыманне?
- Затрымалі мяне каля дому. Пабілі. Потым высветлілася, што злачынцы невядомыя. Зацягнулі мяне на ваенную камісію, якая ў экстраным рэжыме, нягледзячы на медыцынскія даведкі, сцвердзіла, што магу ісці ў армію Вось і ўсё.
- Як выглядае ваенная служба апазіцыянераў у Беларусі?
- Я ізаляваны. Ніхто тут не хоча гаварыць са мной. Пайшлі чуткі, што калі іншыя будуць са мной размаўляць, то будуць мець праблемы. На працягу многіх месяцаў я не меў ніякіх кантактаў з сям'ёй, з мамаю, з татам. Карэспандэнцыя да мяне трапляе ўжо ва ўскрытых канвертах, зразумела, перачытаная іншымі Яны хочуць мяне зламаць. Людзі, якія служаць са мной прыбылі з малых мястэчак. Яны не ведаюць і не разумеюць усёй праўды. Многія маладыя людзі хочуць ісці ў армію, міліцыю або службы спецыяльнага прызначэння. У гэтых структурах заробкі пастаянныя, таму няма нічога дзіўнага.
- Ваш дзень у казармах.
- Устаем а 6 раніцы. Пасля маем гэтак званую фізпадрыхтоўку і ідзем на сьняданак, што складаецца з кашы, якую называюць сечкаю. Такою ж сечкай кормяць свіней у калгасах. Да кашы даюць кавалак доктарскай каўбасы. Кубак чорнай гарбаты. Ніякай садавіны і гародніны. Пасля ідзем на пазіцыі. Насамрэч займаемся фізічнай працай. Косім траву, нешта малюем, капаем ямы. Атрымліваем 8 даляраў у месяц. З гэтага забіраюць на гаспадарчы інвентар, так што застае толькі 5 - на булкі, часам на цукеркі. Я тут ужо 6 месяцаў і за ўвесь гэты час толькі аднойчы ма стралялі з аўтаматаў
- Санітарныя ўмовы?
- Жахлівыя. Не адпавядаюць ніякім стандартам. Раз у тыдзень маем магчымасць пайсці ў душ.
- А якія мары Франака Вячоркі?
- Мы жывем у сваёй краіне, як у турме, дзе выдаюць нам порцыі дзяржаўнай прапаганды. Не маем ніякіх перспектыў. Маё знаходжанне тут, у войску, гэта для мяне балючая страта часу. Мая мара? Я хачу зрабіць сваю краіну лепшай. Мару аб свабоднай, дэмакратычнай, еўрапейскай Беларусі, дзе кожны можа працаваць, зарабляць на жыццё. Каб кожны меў магчымасць падарожнічаць са сваёй сяброўкай у Вену, у Парыж. І ў чарговы дзень, выпіць там разам з ёй каву.
Кожная паштоўка - з выяваю ці з катом будзе для Франака падтрымкаю і дапаможа скрасіць чарговы цяжкі дзень. Карэспандэнцыя, якая прыходзіць да яго, гэта таксама доказ таго, што ён не адзін, што нехта памятае пра яго. Адпраўляем яму паштоўкі на гэты адрас: