Wersja polska English version

Галоўная старонка
Навіны
у Беларусі
для Беларусі
пра Беларусь
Архіў навінаў
Пра нас
Нашыя акцыі
КАНЦЭРТ
Solidarni z Białorusią
Палітвязьні
ў Беларусі
Акцыя
"Дай голас беларусам"
Фонд падтрымкі
рэпрэсаваных
Дасьледваньні
грамадзкай думкі
Дакумэнтальныя
фільмы
пра падзеі ў Менску
Архіў нашых акцыяў
Анімацыя :-)
Кантакт


Калі хочаш атрымліваць важную інфармацыю, напішы свой email


Нас падтрымлівае:





Інфармацыйны праект



Białoruska Biblioteka Internetowa Kamunikat

Беларуская служба Польскага радыё для замежжа

Radio Svaboda

Wschodnioeuropejskie Centrum Demokratyczne

www.bialorus.pl

Chartyja'97

Viasna

Zgromadzenie Demokratycznych Organziacji Pozarządowych

Naša Niva

Pahonia

BDG on line


:: Тэрэсу Собаль не выпускаюць з Беларусі
MK, www.nn.by, 2010-02-01
Дырэктарка Дому польскага ў Івянцы Тэрэса Собаль сёньня была на допыце ў Валожынскім РУУС. Начальнік сьледчага аддзелу маёр Аляксандар Шульга паведаміў, што яна пазбаўлена права выяжджаць за межы краіны. У яе таксама ўзялі адбіткі пальцаў.

- - -

Тэрэсу Собаль падазраюць, згодна з другой часткай артыкула 210 Крымінальнага кодэксу, у злоўжываньні службовым становішчам. Больш за пяць гадоў таму кіраўніцтва Саюзу палякаў выдзеліла ёй грашовую дапамогу — шэсьцьсот тысяч рублёў. Гэта сьледзтва лічыць парушэньнем, хаця ад часу падзеі мінула больш за пяць гадоў і тэрмін даўнасьці прайшоў. Тэрэса Собаль зазначае, што грошы ёй выдзелілі пры канцы 2004-га, бо цягам году яна не атрымлівала заробку.

Собаль: «Я адчуваю толькі тое, што ёсьць жаданьне ва ўлады прынізіць годнасьць чалавечую, прынізіць чалавека, прыпісаць яму тое, чаго ён ніколі не рабіў. Але там таксама, напэўна, сумленныя людзі ёсьць. Экспэртыза, у якой параўноўвалі характар почырку, прызнала, што гэта ня я ставіла подпіс. Якім чынам я магла ў Горадні паставіць свой подпіс?

Па-другое, заўтра наш ансамбль «Крэсавянка» выяжджае на канцэрт дабрачынны ў Польшчу, і, напэўна, яны думалі, што паехала б таксама і я, і таму мне далі забарону выезду. Але я не зьбіралася ехаць, бо не магу ў такой крытычнай сытуацыі пакінуць Дом польскі. Сёньня я адчуваю падтрымку людзей, іхнія малітвы, учынкі, ад якіх адчуваю сілу».



« назад


© 2006 Free Belarus | Designed by Phmn() | Powered by dRum Top